Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Уэйн у штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка У 1917 годзе Індыянскі ўніверсітэт пачаў заняткі ў цэнтры Форт-Уэйна для 142 студэнтаў па 12 спецыяльнасцях. Праз 24 гады Універсітэт імя Джона Перд’ю стварыў універсітэцкі цэнтр у цэнтры горада Форт-Уэй. У 1958–1964 гадах абодва ўніверсітэты пачалі працэс аб'яднання двух сваіх цэнтраў у адзін сумесны ўніверсітэт, вядомы пасля як Індыянскі ўніверсітэт - Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне. Пасля некалькіх гадоў перамоваў 1 ліпеня 2018 года ён быў падзелены на два асобныя ўніверсітэты: Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне і Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне. Усе школы медыцынскіх навук адышлі да Індыянскага ўніверсітэта ў Форт-Уэйне, а ўсе астатнія - да Універсітэта імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне. Факультэты філасофіі і навук аб Зямлі былі ўвогуле зачыненыя 1 студзеня 2017 года.

Структура Школа стаматалогіі Школа медыцыны Школа здароўя і навук аб чалавеку Школа медсястрынства Школа грамадскага здароўя Школа сацыяльнай працы

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны