Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Саўт-Бенд у штаце Індыяна, ЗША.
Гісторыя Індыянскі ўіверсітэт пачаў праводзіць заняткі ў Саўт-Бендзе ў 1922 годзе. Падчас Вялікай дэпрэсіі мясцовы дырэктар школ папрасіў дадаць больш класаў для тых, хто не мог дазволіць сабе наведваць заняткі ў кампусе ў Блумінгтане. Заняткі праводзіліся ў сярэдняй школе, і праз некалькі гадоў колькасць студэнтаў дасягнула 500 асоб. Заняткі праводзілі настаўнікі мясцовых сярэдніх школ са ступенню магістра і час ад часу выкладчыкі з кампуса ў Блумінгтане, якія прыязджалі раз на тыдзень. У 1941 годзе быў названы першы пастаянны штатны выкладчык. У 1961 годзе першы ўласны будынак вучэльні быў пабудаваны на нядаўна набытай зямлі на паўночным беразе ракі Сэнт-Джозэф. У 1968 годзе вучэльня антрымала сваю цяперашнюю назву. Першыя ступені магістра былі прысвоены ёю ў 1970 годзе.
Структура Каледж навук аб здароўі Каледж вольных мастацтваў і навук Школа мастацтваў Школа бізнесу і эканомікі Школа адукацыі Школа сацыяльнай працы Аддзел араграм працоўнага навучання Аддзел паслуг пашыранага навучання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны