Сы́рніца — ежа, тварожная маса, якую збіралі працяглы час і захоўвалі. Падобная да брынзы.
Тварог адціскалі насуха, шчыльна складвалі ў дзежку. Слой залівалі топленым сметанковым маслам. Праз некаторы час дадавалі новыя слаі тварагу і масла. Сырніцу звычайна рабілі пасля ацёлу кароў у час посту. Спажывалі звычайна разагрэтай.
На тэрыторыі Беларусі сырніца была на Міншчыне, Вілейшчыне і Віцебшчыне.
Літаратура
Сы́рніца // Сы́рніца // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13.: С—Т / Уклад. М. Я. Абрагімовіч, Р. М. Малько і інш.; гал. рэд. Г. А. Цыхун; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — С. 322. — 351 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-08-1185-1.
Катэгорыя:Стравы з тварагу Катэгорыя:Беларуская кухня