Імператарскі Санкт-Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова Расійскай імперыі, якая рыхтавала выкладчыкаў рускай мовы, класічных моў, гісторыі і геаграфіі для гімназій і рэальных вучылішчаў. Гісторыя Заснаваны 27.6.1867 указам Аляксандра II: «Звяртаючы ўвагу на недахоп у настаўніках і наогул сярэдніх навучальных устаноў, МЫ прызналі за дабрадзейства заснаваць у С.-Пецярбургу адмысловую для адукацыі настаўнікаў вышэйшую навучальную ўстанову пад назвай Імператарскага Гісторыка-Філалагічнага Інстытута». З 1875 года ў Расіі стаў дзейнічаць яшчэ адзін падобны інстытут: нежынскі Гісторыка-філалагічны інстытут князя А. А. Безбародка. У адрозненне ад гісторыка-філалагічных факультэтаў універсітэтаў, якія давалі сваім слухачам навуковую адукацыю, гэтыя інстытуты рыхтавалі выкладчыкаў сярэдніх навучальных устаноў.

Да 1904 года інстытут быў закрытай навучальнай установай з поўным казённым утрыманнем; з 1907 года было дазволена прымаць «своекаштоўных студэнтаў у ліку не больш за 10 і залічваць іх кандыдатамі на казённае ўтрыманне».

З 1914 па 1917 гады - Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут. У снежні 1919 года Ендольцев Ю. Императорский историко-филологический институт // «Нева». — 2003. — № 7. рэарганізаваны ў Педагагічны інстытут пры Першым Петраградскім універсітэце і затым цалкам зліты з філалагічным і гістарычным факультэтамі ЛДУ.

Зараз у будынку інстытута месцяцца філалагічны і ўсходні факультэты СПбДУ.

Вядомыя выпускнікі Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі Іван Іванавіч Замоцін Фёдар Фёдаравіч Турук Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі Аляксандр Паўлавіч Смародскі

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі

Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Універсітэцкая набярэжная Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга