Цецераў () — рака ва Украіне, правы прыток Дняпра, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня 385 км. На рацэ горад Жытомір.
Пачынаецца ў Жытомірскай вобласці з крыніц паблізу сяла Носіўкі. Да Радамышля цячэ ў вузкай даліне з крутымі або ўмерана крутымі схіламі, месцамі — у скалістай цясніне. Ніжэй даліна расшыраецца да 5 км, пойма забалочаная, шырынёй да 2 км. Рэчышча слабазвілістае, да Радамышля парожыстае, ніжэй падзяляецца на рукавы і пратокі, мае астравы, старыцы, шырыня да 120 м.
Асноўныя прытокі: Гнылоп’яць, Гуйва, Здвыж (справа), Ірша (злева). Для рэгулявання сцёку і гаспадарчых патрэб на Цецераве створаны шэраг вадасховішчаў і сажалак.
Зноскі
Літаратура Яковенко Ю. П. Тетерів // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кіеўскай вобласці