Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў агламерацыі (метрапалітарнай вобласці) Мінеапаліс-Сент-Пол у штаце Мінесота, ЗША.

Гісторыя Установа была заснавана ў 1971 годзе як Мінесоцкі метрапалітарны дзяржаўны каледж. Сёння ўніверсітэт прапануе 62 праграмы бакалаўрыяту і 25 праграм магістратуры. Па дадзеных 2016–2017 навучальнага года, 45% студэнтаў універсітэта складалі так званыя "каляровыя" студэнты (афраамерыканцы, індзейцы, азіяты і інш.), 4% былі студэнтаў паходзілі з-за межаў штата і 2% былі замежнымі грамадзянамі.

Структура Каледж грамадскіх студый і грамадскіх спраў Каледж індывідуальнага навучання Каледж вольных мастацтваў Каледж менеджменту Каледж медсястрынства і навук пра здароўе Каледж прыродазнаўчых навук Школа гарадской адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мінесота

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мінесоты Катэгорыя:Мінеапаліс Катэгорыя:Сент-Пол