Рахматула Набіль () (, Джагату, правінцыя Вардак, Каралеўства Афганістан) — афганскі палітычны і ваенны дзеяч, генерал-маёр. Двойчы дырэктар Упраўлення нацыянальнай бяспекі Афганістана (2010–2012, 2013–2015).
Біяграфія Нарадзіўся ў раёне Джагату правінцыі Вардак. Па адукацыі Рахматула Набіль інжынер-будаўнік і свабодна размаўляе на дары, пушту і англійскай мовах.
Да 2002 года ён працаваў у некалькіх падраздзяленнях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
З 2002 года Рахматула Набіль выконваў шэраг важных дзяржаўных функцый. Ён прыйшоў ва ўрад Афганістана ў якасці намесніка дарадцы па нацыянальнай бяспецы. Затым ён заклаў аснову Службы аховы прэзідэнта і ўзначаліў яе (2005—2010).
З 5 ліпеня 2010 года па 29 жніўня 2012 года — дырэктар галоўнага упраўлення нацыянальнай бяспекі Афганістана. Мэтай Рахматула Набіля на пасадзе дырэктара было правядзення рэформы, каб павысіць эфектыўнасць і аператыўныя магчымасці Упраўлення. У жніўні 2012 года ён быў прызначаны намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы, а затым у верасні 2013 года зноў далучыўся да Упраўлення нацбяспекі у якасці выконваючага абавязкі дырэктара, пасля таго як дырэктар Асадула Халід з'ехаў у ЗША для лячэння пасля пагаршэння стану здароўя ў выніку тэракту талібаўHodge, Nathan. Karzai Move Prompts Concerns / Nathan Hodge // The Wall Street Journal. — 2013. — September 3. — P. A10.. Пакінуў пасаду дырэктара ў снежні 2015 года. Незадоўга да адстаўкі рэзка крытыкаваў палітычны курс кіраўніцтва краіны, у т.л. прэзідэнта Ашрафа Гані.
У 2019 годзе Набіль выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. Атрымаў 1,86% ад агульнай колькасці галасоў. Набіль публічна байкатаваў выбары і аспрэчваў канчатковы вынік.
Падчас наступлення талібаў у 2021 годзе ўцёк з краіны.
16 студзеня 2023 года Рахматула Набіль заснаваў партыю ў выгнанні пад назвай «Партыя нацыянальнай свабоды Афганістана».
Узнагароды медаль Газі Аюб Хана (вышэйшая ваенная ўзнагарода); медаль Газі Вазіра Махамада Акбар Хана
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Афганістана Катэгорыя:Міністры Афганістана