Акруга Армстранг () — акруга ў ЗША, у штаце Тэхас. Утворана ў 1876 годзе з акругі Бэр. Уваходзіць у склад агламерацыі Амарыла, куды ўваходзяць яшчэ тры акругі: Карсан, Потэр, Рэндал. Станам на 2000 год, насельніцтва Армстранга складае 2148 чалавек. Акруговы цэнтр — горад Клод. Акруга Армстранг названа ад прозвішча адной з першых сем’яў каланістаў, якія тут пасяліліся. Уваходзіць у лік сарака шасці тэхаскіх акруг, якія ўвялі абмежаванні на алкагольную прадукцыю або цалкам сухі закон.

Катэгорыя:Акругі Тэхаса