Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч (творчы псеўданім Алесь Мацулевіч; ) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў у 2000 годзе Лідскае педагагічнае вучылішча, у 2005 годзе — філалагічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна. Жыў у Лідзе. Працаваў у рэдакцыі «Лідскай газеты», з’яўляўся кіраўніком літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі. Супрацоўнічаў з газетай «Наша слова».
Памёр 2 снежня 2023 года ў Лідзе.
Творчасць Сур’ёзна займацца складаннем вершаў пачаў пасля трыццаці гадоў. У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча «Леў і ключы».
Пераможца Трэцяга адкрытага рэгіянальнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям» (2018).
Выбраныя творы Бронзавы Гедымін : Лідскія рыфмаваныя мініяцюры / Алесь Мацулевіч. — Ліда, 2024. Мацулевіч А. Горад-карабель: вершы / Алесь Мацулевіч. — Ліда, 2019. — 84 с. Мацулевіч, А. Леў і ключы / А. Мацулевіч. — Ліда, 2015. — 92 с. Мацулевіч, А. Вершы / Алесь Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012—2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. — Ліда, 2015. — № 8. — С. 123—132.
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі