Чжурчжэньская мова — мова чжурчжэняў, належала да ліку тунгуса-маньчжурскіх моў алтайскай сям’і. Блізкая да маньчжурскай мовы. У 1635 годзе перайменаваў народ чжурчжэняў і чжурчжэньскую мову ў «маньчжурскую». Чжурчжэні ў перыяд 1115—1234 гг. мелі сваю дзяржаву («Залатая дзяржава», дынастыя Цзінь), якая займала тэрыторыю .

Пісьменства

У 1119 годзе з’явілася . Кароткія надпісы (часам, асобныя знакі) на чжурчжэньскай мове знаходзілі падчас раскопак на поўдні Прыморскага краю і ў паўночна-ўсходнім Кітаі на гліняных пасудзінах, бронзавых люстэрках і іншых прадметах. Вядома таксама дзевяць надпісаў на стэлах і камянях; самая ранняя — стэла 1185 года ў гонар перамогі чжурчжэняў над кіданямі, самая позняя — 1413 годаПевнов (1997).

Чытанне некалькіх сотняў знакаў (графем) чжурчжэньскага пісьма і значэнне запісваных імі слоў вядомыя дзякуючы кітайска-чжурчжэньскаму слоўніку, складзенаму падчас Мінскай дынастыі. Вымаўленне, якое даецца гэтым слоўнікам, аднак, вельмі прыблізнае, паколькі яно перадавалася з дапамогай кітайскага пісьмаПевнов (1997).

У сілу гістарычных прычын чжурчжэньская мова ўвабрала ў сябе шмат запазычанняў з мангольскай, цюркскай, кітайскай, карэйскай, а таксама, магчыма, іншых моў.Певнов (1997)

Літаратура

Певнов А. М. Чжурчжэньский язык // Языки мира: Тунгусо-маньчжурские языки. М., 1997. ISBN 5-85759-047-7. Стр. 260—267. Певнов А. М. Чтение чжурчжэньских письмен / Отв. ред. С. Е. Яхонтов; Российская академия наук, Институт лингвистических исследований. СПб.: «Наука», 2004. 498 °C. ISBN 5-02-027006-7 Тираж 300 экз. The Sino-Jurchen Vocabulary of the Bureau of Interpreters (Кітайска-чжурчжэньскі слоўнік з Бюро [вусных] перакладчыкаў [мінскай дынастыі]). (Uralic and Altaic Series, Vol. 153). Indiana University, Research Institute for Inner Asian Studies. Bloomington, Indiana, 1989. ISBN 0-933070-23-3.

Катэгорыя:Сярэдневяковыя мовы Катэгорыя:Тунгуса-маньчжурскія мовы