«Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ваенным, якія знаходзяцца на службе ў пагранічных войсках пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай граніцы, умелую арганізацыю пагранічнай службы, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, умацаванне пагранічнага супрацоўніцтва, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні ваенных кадраў.

Некаторыя з узнагароджаных Алег Барысавіч Абызаў (14 верасня 2004) Аляксандр Яўгенавіч Жэчка (14 верасня 2004) Аляксей Іванавіч Бародзіч (20 сакавіка 2006) Віктар Барысавіч Петрыкевіч (20 красавіка 2007) Анатоль Пятровіч Чырака (27 чэрвеня 2007)

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь