МЗКЦ-6001 — паўнапрываднае колавае 3-восевае шасі. Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. На базе распрацоўкі створаны тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600103.

Гісторыя Першы ўзор машыны быў прадстаўлены ў Мінску на Дзень горада восенню 2008 года.

Канструкцыя Даўжыня — 9010 мм, шырыня — 2550 мм, вышыня — 3425 мм, кліранс — 370 мм (з магчымасцю рэгулявання).

У залежнасці ад пажаданняў заказчыка шасі можа камплектавацца рухавіком альбо ЯМЗ-7513 (420 к. с.), альбо Caterpillar C13 (440 к. с.). У якасці каробкі перадач можа выкарыстоўвацца альбо механічная ГМП-400 уласнай вытворчасці, альбо аўтаматычная Allison 4500SP.

Максімальная хуткасць — 105 км/г (з рухавіком Caterpillar; максімальная хуткасць з рухавіком ЯМЗ — 90 км/г), бакавы ўхіл — 60%, мінімальны радыус развароту — 10 м. Запас ходу — да 1000 км (у мадыфікацыі 600103 з двума паліўнымі бакамі па 300 л).

Падрыхтаваная маса шасі — 14 т, маса грузу — 10 т, поўная маса — 24 т. Дапушчальныя восевыя масы — 8000 кг на кожную вось. Маса падрыхтаванага тактычнага аўтамабіля МЗКЦ-600103 складае 16,1 т, грузападымальнасць — 8,7 т, поўная маса — 24,8 т, размеркаванне поўнай масы па восях — па 8,3 т.

У мадыфікацыі 600103 кабіна 2-месцавая, адкідальная, абсталявана сістэмай кандыцыянавання і ацяплення, з люкам у даху. Грузавая бартавая тэнтаваная платформа ў мадыфікацыі 600103 разлічана на перавозку да 18 чалавек, мае назіральныя вокны, вентыляцыйныя клапаны і адкідныя лаўкі. Аўтамабіль абсталяваны электрычнай лябёдкай з максімальным цягавым высілкам у 88,3 кН.

Эксплуатанты

Заўвагі

Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2008 6001