Жан-Батыст Гімэ (20 ліпеня 1795, Вуарон — 8 красавіка 1871, Ліён) — французскі хімік, вядомы як распрацоўшчык ультрамарыну.

Біяграфія Гімэ вучыўся ў парыжскай , а з 1818 года працаваў у Дзяржаўным кіраванні пораху і салетры. Каля 1826 года ён распрацаваў працэс вытворчасці ультрамарынавай фарбы ў Тулузе, адмовіўся ад пасады чыноўніка і ў 1834 годзе заснаваў завод у каля Ліёна. Здабыты ім фарбавальнік з каляровымі ўласцівасцямі дарагога лазурыту быў сумессю , , серы і . У 1824 годзе за гэтую распрацоўку Гімэ быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй Таварыства заахвочвання ў прамысловасці (Société d’encouragement pour l’industria).

Жан-Батыст Гімэ — бацька Эміля Гімэ, заснавальніка ў Парыжы.

Крыніцы

Літаратура

Winfried Pötsch u. a. Lexikon bedeutender Chemiker, Harri Deutsch 1989

Катэгорыя:Хімікі Францыі Катэгорыя:Хімікі XIX стагоддзя