Групоўка войск (сіл) Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы () — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне Узброеных Сіл Расіі, створанае для правядзення ваеннай аперацыі ў Сірыі. Расійскія вайскоўцы былі разгорнуты 30 верасня 2015 года для падтрымкі ўрадавай арміі ў грамадзянскай вайне.

Поўныя звесткі пра групоўку не раскрываліся. Дакладна не вядомы як поўны склад войск на тэрыторыі Сірыі, так і поўны пералік злучэнняў і вайсковых часцей, падраздзяленні якіх накіроўваліся ў «гарачую кропку». Менш за ўсё публічнай інфармацыі маецца аб удзеле расійскіх вайскоўцаў у сухапутных баявых дзеяннях. Першапачаткова ў Міністэрстве абароны РФ падкрэслівалася, што ў краіне дзейнічала толькі авіяцыя Паветрана-касмічных сіл. Толькі праз некаторы час з дакладу кіраўніка ваеннага ведамства Сяргея Шайгу стала зразумела, што падтрымку сірыйскай арміі аказваюць і расійскія артылерысты.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, у вайне прыняла ўдзел змяшаная авіяцыйная група, у тым ліку самалёты Су-24, Су-34, Су-30, Су-25, А-50, Ту-214Р, Іл-20, МіГ-31, Су-27, Ту-160, Ту-95, Ту-22В Сирии появился самолёт ДРЛОиУ А-50У // arms-expo.ru і верталёты Мі-24/35, Мі-8. Групоўка СПА была прадстаўлена комплексамі «Панцыр-С1», С-300, С-400.

Наземную групоўку склалі часці сухапутных (34-я асобная мотастралковая брыгада, 120-я гвардзейская артылерыйская брыгада, Міжнародны супрацьмінны цэнтр), паветрана-дэсантных (7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія) войск і сіл спецпрызначэння. Марскія сілы былі прадстаўлены міжземнаморскім аператыўным злучэннем ВМФ, у тым ліку 810-й асобнай гвардзейскай брыгадай марской пяхоты.

За заслугі ў забеспячэнні бяспекі дзяржавы, гераізм, мужнасць і самаадданасць, праяўленыя асабовым складам у ходзе правядзення аперацыі па падтрыманні міжнароднага міру 9 лістапада 2023 года аб’яднанню ўручаны ордэн Суворава.

Гл. таксама Авіяцыйная група ПКС Расіі ў Сірыі Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Сірыі

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой