Кацярына Сяргееўна Дунцова (; нар. , ) — расійская палітык, журналістка і юрыстка.
Займала пасаду дэпутата Ржэўскай гарадской Думы Цвярской вобласці з 2019 па 2022 год. 16 лістапада 2023 года абвясціла аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 24 красавіка 1983 года ў Краснаярску. У 1995 годзе пераехала ў Ржэў (Цвярская вобласць), дзе скончыла сярэднюю школу.
У 2008 годзе скончыла Дзяржаўную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт»https://elections.istra-da.ru/person/39845/.
Пачала сваю кар’еру ў 2003 годзе, працуючы каля года ў муніцыпальнай тэлевізійнай кампаніі Ржэва. Шмат гадоў была кіраўніком школьнай тэлевізійнай студыі.
З 2006 па 2022 гады была галоўным рэдактарам Ржэўскай тэлестудыі «РиТ»https://ru.euronews.com/2023/12/11/russian-presidential-duntsova (RiT) (была закрыта ў 2022 годзе) — незалежнай тэлевізійнай кампаніі, уласнага праекта, які яна вяла разам з мужам. У тэлекампаніі яна асвятляла праблемы муніцыпальнага ўзроўню: жыллёва-камунальная гаспадарка, беззаконне чыноўнікаў і злачыннасць.
У 2009 годзе Дунцова сабрала больш за чатыры тысячы подпісаў супраць адмены выбараў мэра Ржэва.
У 2016 годзе скончыла Федэральную дзяржаўную бюджэтную адукацыйную ўстанову вышэйшай адукацыі «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут кіно і тэлебачання».
З 2019 па 2022 год была членам Ржэўскай гарадской Думы.
Па стане на снежань 2023 года Кацярына Дунцова працуе як журналістка і каардынуе працу добраахвотнай пошукава-выратавальнай групы ў Ржэве.
Удзельнічала ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2024 года, але яе ініцыятыўная група не была зарэгістравана. 31 мая 2024 года Міністэрства юстыцыі Расіі ўключыла Кацярыну Дунцову ў рэестр замежных агентаў.
Выбарчая кампанія 2024 16 лістападаhttps://meduza.io/news/2023/12/06/zhurnalistke-ekaterine-duntsovoy-zayavivshey-o-namerenii-ballotirovatsya-na-post-prezidenta-rf-zablokirovali-bankovskie-perevody 2023 года Дунцова аб’явіла аб сваім намеры балатавацца на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў якасці незалежнага кандыдата. У той жа дзень яна аб’явіла аб зборы подпісаў.
Кацярына Дунцова патлумачыла свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта, сказаўшы, што «Расія рухалася ў няправільным кірунку ў апошнія дзесяць гадоў: курс накіраваны не на развіццё, а на самазнішчэнне». Дзяячка выступае за спыненне вайны з Украінай, дэмакратычныя рэформы, вызваленне палітычных зняволеных, у тым ліку Аляксея Навальнага, аднаўленне адносін з краінамі свету, з якім Расія ўступіла ў канфрантацыю, змяненне бюджэтных прыярытэтаў і падтрымку меншасцяў, уключаючы ЛГБТ-супольнасць.
20 лістапада Дунцову выклікалі ў пракуратуру, дзе запатрабавалі растлумачыць яе пазіцыю па канфлікце ва Украіне.
6 снежня Банк ЗГБ заблакаваў грашовыя пераводы журналістцы.
10 снежня паведаміла Цэнтрвыбаркаму РФ аб жаданні пазмагацца за крэсла прэзідэнта Расііhttps://kuzpress.ru/election/10-12-2023/98378.html. Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Кацярыны Дунцовай праз шэраг працэсуальных памылак. Дунцова звярнулася па дапамогу да партыі «Яблоко», але там вылучыць яе ад партыі адмовілісяeuronews.com.
Руская служба Бі-бі-сі назвала Кацярыну Дунцову «адзіным нечаканым кандыдатам» на выбарах.
Сям’я Кацярына Дунцова выхоўвае траіх дзяцей.
Заўвага