Май-май або маі-маі — агульная назва апалчэнняў мясцовага насельніцтва, якія дзейнічаюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК). Большасць з іх была створана, каб супрацьстаяць уварванню кангалезскіх паўстанцкіх груп з Руанды. Некаторыя атрады сфармаваліся, каб выкарыстоўваць вайну ў сваіх інтарэсах шляхам рабавання, згону жывёлы або бандытызму.

Групы ўзначальваюць палявыя камандзіры, старэйшыны плямёнаў, вясковыя кіраўнікі і/або палітычна матываваныя члены супраціву. Розныя атрады апалчэнняў у розны час уступалі ў саюз з рознымі нацыянальнымі і замежнымі ўрадавымі і партызанскімі фракцыямі.

Назва паходзіць ад слова «maji», якое пазначае ваду на мове суахілі, паколькі апалчэнцы апырскваюць сябе вадой для абароны ад куль E.F. Kisangani, S.F. Bobb, Historical Dictionary of the Democratic Republic of the Congo.

Заўвагі

Катэгорыя:Ірэгулярныя войскі Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Катэгорыя:Другая кангалезская вайна