Віцебскі камбінат шаўковых тканін — беларускае тэкстыльнае прадпрыемства, размешчаная ў Віцебску. З 2015 года праходзіць этап санацыі.
Гісторыя Перадгісторыя Пасля Вялікай Айчыннай вайны на руінах Маркава манастыра была пабудавана гума-тасьмачная фабрыка. У 1949 годзе пры гэтай фабрыцы пачалося будаўніцтва шаўкаткацкага цэха. У 1951 годзе праект быў перагледжаны і фабрыка пачала будавацца як самастойная арганізацыя на 169 механічных ткацкіх станкоў ЧГСП-50, 29 варсоткацкіх станкоў і дапаможнага абсталявання да іх. Першую групу працоўных у колькасці 50 чалавек навучалі на Маскоўскім шаўковым камбінаце «Чырвоная ружа».
Камбінат у савецкі перыяд Прадпрыемства заснавана ў 1955 годзе як ткацкая фабрыка. У гэтым жа годзе гадавы выпуск фабрыкі склаў 2 млн. метраў тканіны (40% — ворсавых тканін, 51% — падкладачных і 9% — крапавых). У 1965—1972 гадах была ўведзена аддзелачная вытворчасць. У 1965 годзе магутнасць прадпрыемства была даведзена да 9,5 млн. метраў. З 1968 года фабрыка рэарганізавана ў шаўковы камбінат, а з 1976 года камбінат атрымаў назву — «Віцебскі камбінат шаўковых тканін».
З 1984 года па 1985 год на прадпрыемстве была праведзена рэканструкцыя, з-за чаго была расшырана ткацкая вытворчасць.
Камбінат у суверэннай Беларусі У 1992 годзе камбінат перайшоў у падпарадкаванне дзяржаўнага канцэрна «Беллегпрам». У 1993—1994 гадах камбінат дзейнічаў у форме арэнднага прадпрыемства. У 1994 годзе прадпрыемства змяніла форму ўласнасці на калектыўнае прадпрыемства. Па стане на 1996 год на камбінаце працавалі падрыхтоўчы цэх, аддзелачны і ткацкі.
У 2000 годзе на базе маёмаснага комплексу камбіната створана ААТ з аднайменнай назвай.
Па стане на 2013 год камбінат вырабіў 1,4 млн. пагонных і падкладачных тканін, 0,95 млн. метраў плашчавых тканін, 0,6 млн. метраў тэхнічных тканін, 0,1 млн. метраў дэкаратыўных тканін.
Прадпрыемства ў ліпені 2021 года выйшла з працэдуры санацыі і знаходзіцца ў ліквідацыі па рашэнні эканамічнага суда Віцебскай вобласці.
У лютым 2015 года, па ініцыятыве самога даўжніка, эканамічным судом Віцебскай вобласці была пачата справа аб банкруцтве ААТ «ВКШТ». У снежні 2015 года была адкрыта працэдура санацыі на 18 месяцаў, якая ў далейшым прадоўжана на 5 гадоў — да 23 чэрвеня 2022 года. У ліпені 2021 года з улікам пададзеных у суд хадайніцтва сходу крэдытораў акцыянернага таварыства, а таксама пазіцыі канцэрна «Беллегпрам», які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд у ААТ, вырашана адкрыць адносна даўжнiка ліквідацыйнае вядзенне па справе, якое павінна быць праведзена за 9 месяцаў.
У жніўні 2021 года ААТ «Віцебскі камбінат шаўковых тканін» выставіла на аўкцыён асноўны вытворчы корпус (павярховы вытворчы корпус з цокальным паверхам і інжынернымі камунікацыямі агульнай плошчай звыш 14,1 тыс.кв.м.; каля 20 адзінак абсталявання, у тым ліку грузавы ліфт і сістэма відэанагляду; Дошка гонару з керамзітнай пліты) з пачатковай цаной продажу амаль Br2,8 млн, пра што паведаміў Віцебскі філіял РУП «Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі», які выступаў арганізатарам таргоў.
Вытворчасць Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску тканін рознага асартыменту, у тым ліку падкладачных, плашчавых (для спецыяльнага і форменнага адзення), тэхнічных тканін, а таксама тканін спецыяльнага прызначэння з экраніруючымі ўласцівасцямі.
Генеральныя дырэктары
Літаратура
Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебска Катэгорыя:1955 год у Віцебску Катэгорыя:Шаўковая прамысловасць Беларусі