Шэрыя акулы (Carcharhinidae) — адно з самых шматлікіх сямействаў акул. Да яго належаць тыгровая акула, блакітная акула, акула-бык і інш. Усе яны драпежныя, карыстаюцца славай людажэраў не ў меншай ступені, чым мегаладон, і пры тым больш шматлікія. Блакітная і тыгровая акулы дасягаюць 6 метраў даўжыні.
Апісанне Шэрыя акулы прыстасаваны да хуткага і актыўнага палявання. Характэрна цёмная (шэрая, бронзавая або карычневая) спіна і светлае (белае або жаўтлявае) чэрава. Некаторыя віды маюць кантрасныя меткі на кончыках плаўнікоў. Скура пакрыта плакоіднай луской, якая навобмацак нагадвае наждачную паперу.
Верацёнападобная, абцякальная форма цела забяспечвае высокую гідрадынаміку. Рыла звычайна падоўжанае, рот размешчаны на ніжнім баку галавы. Маюць два спінныя плаўнікі: першы значна большы за другі і размешчаны перад брушнымі плаўнікамі. Грудныя плаўнікі добра развітыя, часта серпападобнай формы. Ёсць анальны плаўнік. Хваставы плаўнік гетэрацэркальны (верхняя лопасць значна даўжэйшая за ніжнюю), з перадхваставой выемкай.
Мігальная перапонка (трэцяе павека) абараняе вочы падчас атакі або кантакту. Маюць пяць пар шчэлепных шчылін, апошняя з якіх звычайна размешчана над асновай груднога плаўніка. Зубы звычайна аднавяршынныя, з зазубранымі краямі (адсюль назва «пілатазубыя»). Форма зубоў часта адрозніваецца на верхняй (шырокія, трохвугольныя) і ніжняй (вузкія, шылападобныя) сківіцах.
Асабліваці біялогіі Пераважна жывуць у трапічных і ўмераных марскіх водах, аднак некаторыя віды (напрыклад, акула-бык) валодаюць здольнасцю да асмарэгуляцыі і заходзzць у рэкі і азёры. Большасць відаў — актыўныя пелагічныя плыўцы, якія павінны пастаянна рухацца (праточная вентыляцыя шчэлепаў), каб дыхаць. Могуць паляваць як у адзіночку, так і ў групах (напрыклад, лімонныя акулы) для больш эфектыўнага нападу на касякі рыб.
З'яўляюцца вышэйшымі драпежнікамі. Іх рацыён вельмі шырокі: ад касцявых рыб і галаваногіх малюскаў да марскіх млекакормячых і птушак. Маюць добра развітыя органы пачуццяў (электрарэцэпцыя, вібрарэцэпцыя, зрок).
Большасць відаў гэтага сямейства жывародныя. Яйцажыванараджэнне сустракаецца ў тыгровай акулы.
Крыніцы
Катэгорыя:Акулы