Шэніл — жакардавая тканіна са складаным малюнкам пляцення. У структуры мае адну або некалькі шэнілавых нітак з варсінкамі. Назва «шэніл» мае французскае паходжанне, у перакладзе азначае «вусень» (ад ). Назва дадзена па складзе нітак, асновай якіх з’яўляюцца начасаныя, пухнатыя валокны.
Тэхналогію атрымання пражы стварылі некалькі стагоддзяў таму ў ЗША, і на працягу доўгага часу яна лічылася эксклюзівам.
Склад абівальнай тканіны
Бавоўна Віскозная тканіна Сінтэтычны шэніл
Выкарыстанне Тканіна шэніл шчыльнага крою выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі: крэслаў, канапаў і іншай . Больш лёгкі крой выкарыстоўваюць для фіранак, абіўкі сцен і іншага.
Годнасці тканіны Шэнілавая тканіна выдатна паглынае шум і святло, таму часцей за ўсё выкарыстоўваецца для фіранак або штор. Яна з’яўляецца мяккай, эластычнай, і не мяняе свайго першапачатковага выгляду пасля мыцця або чысткі. Мае розныя расфарбоўкі, арнаменты і ўзоры, што дазваляе рэалізоўваць любыя фантазіі. Дзякуючы ўласцівасцям нітак тканіна зносаўстойлівая і даўгавечная. Экалагічная, паколькі ў складзе прысутнічае шмат бавоўны.
Літаратура
Катэгорыя:Тканіны