Крысціна Алегаўна Карнялюк (, ), больш вядомая пад сцэнічным псеўданімам Kris Tina — беларуская спявачка, пераможца другога Маскоўскага джазавага фестывалю з праектам «Kris and Soul Project», лаўрэат Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Зорныя кветкі-2016».

Біяграфія Нарадзілася 7 лютага 2003 года ў Мінску. З ранняга дзявоцтва займалася танцамі, у шэсць гадоў пачала займацца вакалам.

У 2017 годзе скончыла музычную школу па класе флейты. У гэтым жа годзе пачала выконваць аўтарскія песні на рускай і беларускай мовах, якую прадзюсаваў удзельнік музычнага гурта — «J:Морс». Упершыню напісала сінглы «Мальчишка мой герой» на рускай і беларускай мовах і сінгл «Беларусь».

Кар’ера У 2013 годзе стала ўдзельніцай праекта «Залаты фенікс» у Санкт-Пецярбургу, у якім яна заняла другое месца. У тым жа годзе яна прыняла ўдзел у фестывалі «зорачкі» ў Македоніі, у якім яна заняла першае месца. У 2014 годзе яна прыняла ўдзел у фестывалі «Усмешкі чырвонага мора», які праходзіў у Ізраілі і дзе яна атрымала -— «Гран-Пры».

З 3 па 7 снежня 2015 года ў Рызе праходзіў міжнародны фестываль маладых выканаўцаў «Riga Symphony 2015», у якім яна выканала сінгл «Diamonds» і стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі «сусветны хіт». У тым жа годзе прыняла ўдзел у канцэрце ў Палацы Рэспублікі ў складзе бэк-вакалістаў вядомага выканаўцы і тэлевядучага Арцёма Шалімава, які праходзіў у Мінску.

24 красавіка 2015 года прайшоў VII Міжнародны конкурс «Кубак Еўропы», у якім Крысціна заняла Гран-Пры ў намінацыі «Эстрадны вакал», затым яна стала ўдзельніцай праекту «Little Shells» у Сербіі, у якім яна заняла першае месца. У лютым 2016 года Крысціна стала лаўрэатам другой ступені ў праекце — «Зорны дождж».

3 ліпеня 2016 года выступіла ў праграме «Ваша лато», прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а ў студзені 2017 года яна прыняла ўдзел у трынаццатым творчым семінары Рэспублікі KIDS і стала госцем радыёстанцыі «RADIOKIDS.FM», у якім прадставіла сінгл «Свет напоўнены прыгажосцю».

У сакавіку 2017 года прыняла ўдзел у танцавальным фестывалі «Сільфіда-2017» у Мінску, у якім выканала сінгл «Million years ago». У маі 2019 года яна прыняла ўдзел у дзевятнаццатым семінары «Рэспубліка KIDS», у якім выступала з сінглам «Diamonds are forever», а ў лістападзе 2019 года прайшла Праслухоўванне ў рамках фестывалю — «тэрыторыя поспеху» ў Расіі, з сінглам «Why You Wanna Mess It All Up?».

У красавіку 2020 года прыняла ўдзел у конкурсе «Gnesin Jazz Voice-2020» з двума разнапланавымі джазавымі кампазіцыямі: «My Funny Valentine» і «Why You Wanna Mess It All Up?» і заняла другое месца. У тым жа годзе скончыла гімназію і паступіла ў акадэмію імя Гнесіных на эстрадна-джазавае аддзяленне.

З кастрычніка 2020 года пачала працаваць куратарам на вакальным курсе Акадэміі Вольгі Сіняевай і ў снежні ўпершыню выступіла ў джаз-клубе Аляксея Казлова, а ў студзені 2021 года яна ўпершыню прыняла ўдзел на «ГлавМосДжэме» ў джаз-клубе Аляксея Казлова. У лістападзе 2022 года ў рамках вакальнага курсу Вольгі Сіняевы, выступіла на фестывалі Good Vibes у джаз-клубе Ігара Бутмана з сінглам Angel.

10 снежня 2022 года ў джаз-клубе Аляксея Казлова адбыўся канцэрт «Kris and Soul Project», а 15 снежня ў клубе «16 тон» прайшоў канцэрт Крысціны і Ганны Івановай, у якім яны выканалі сінгл «Funky Twins» са складам — «Kris and Soul Project», 3 сакавіка 2023 года адбыўся сольны канцэрт «Kris and Soul Project» у джаз-клубе Аляксея Казлова.

Дыскаграфія

Сінглы 2023 — «Города» 2023 — «Без тебя» 2023 — «тет-а-тет» 2023 — «Девочка солнце»

Узнагароды «Riga Symphony 2015» «Кубак Еўропы» «Little Shells» «Зорны дождж» «Зорныя кветкі-2016» «Kris and Soul Project»

Крыніцы

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Музыканты Расіі Катэгорыя:Поп-музыканты Расіі Катэгорыя:Паэты-песеннікі Расіі