МАЗ-281040 — беларускі мікрааўтобус. Збіраецца з машынакамплектаў кампаніі JAC Motors на Брэсцкім машынабудаўнічым заводзе, які ўваходзіць у холдынг «БелаўтаМАЗ». Грузавая мадыфікацыя — МАЗ-365022.
Гісторыя У СМІ МАЗ-3650 і МАЗ-281 неаднаразова называюць першымі беларускімі мікрааўтобусаміКак выглядят первые микроавтобусы белорусского производства, хоць у 2010 годзе аўтазавод прэзентаваў мадэлі МАЗ-181 і МАЗ-182.
Першая інфармацыя аб беларуска-кітайскім праекце зборкі аднатыпных пасажырскіх мікрааўтобусаў і грузавых фургонаў на незадзейнічаных магутнасцях структурных падраздзяленняў холдынгу «БелаўтаМАЗ» з’явілася ў 2016—2017 гадах. У лістападзе 2017 года названа месца зборкі з машынакамплектаў — завод «Брэстмаш» (МАЗ-181 і МАЗ-182 збіралі на заводзе «Магілёўтрансмаш»), а таксама мадэль фургона — JAC Sunray. У 2018 годзе з’явіліся першыя чарцяжы фургонаў. Мінскі аўтамабільны завод павінен быў рэалізоўваць новую прадукцыю пад сваім брэндам праз сваю тавараправодную сетку. У адрозненне ад многіх імпартазамяшчальных праектаў, завод рэалізуе праект толькі за кошт уласных сродкаў.
Продажы мікрааўтобуса пачаліся ў красавіку 2019 года ва Украіне. Для ўкраінскага рынку цана склала 32 тысячы еўра з усімі пошлінамі для мадыфікацыі 281040. Продажы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачаліся ў канцы мая 2019 года.
Канструкцыя Даўжыня — 6000 мм, шырыня — 2100 мм, вышыня — 2800 мм, колавая база — 3570 мм. Катэгорыя аўтамабіля-M2.
У мадыфікацыі 040, якая пачала вырабляцца першай, мікрааўтобус можа перавозіць, акрамя кіроўцы, яшчэ 16 пасажыраў. Пасля чакаецца пачатак вытворчасці мікрааўтобусаў іншай кампаноўкі — для 9 і 13 пасажыраў. Уваход-выхад пасажыраў вырабляюцца праз ссоўныя дзверы; акрамя таго, маюцца дзве дзверы ў кабіне і дзве ворныя ззаду.
Рухавік — турбадызельны 4-цыліндравы JAC HFC4DE1-1D аб’ёмам 2746 см³ і магутнасцю 149,5 к.с. (пры 3200 аб/хвіл). Экалагічны клас рухавіка — Еўра-5. Максімальная хуткасць, абмежаваная электронікай, складае 100 км/г.
Заўвагі
Спасылкі МАЗ-281040 на афіцыйным сайце Мінскага аўтазавода
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 281 Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2020-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2019