Парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі — парк у г. Жодзіна Мінскай вобласці Беларусі. Закладзены ў 1985 годзе. Займае плошчу 17,3 га. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на рагу праспекта Міру і вуліцы 50 год Кастрычніка.
Тут размяшчаецца галоўная гарадская сцэна для ўрачыстых выступленняў, фантан (адзіны ў горадзе), функцыянуюць 18 аб’ектаў для правядзення вольнага часу: 12 атракцыёнаў, у т.л. 7 механізаваных; 3 спартыўныя аб'екты (пункт пракату спартыўнага інвентару, спартыўны гарадок, дзіцячая горка); танцавальная і кірмашовая пляцоўкі; цір. Насельніцтву прапаноўваюцца 25 форм культурных паслуг: тэматычныя дыскатэкі, кірмашы, канцэрты, тэатралізаваныя паказы, гульнявыя праграмы, народныя гулянні, лекцыі, выстаўкі і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жодзіна Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:1985 год у Беларусі