Тэалагічны інстытут Гданьскай архідыяцэзіі () — польская вышэйшая навучальная ўстанова Гданьскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы, якая знаходзіцца ў Гдыні.

Заняткі, якія праводзіць інстытут, адбываюцца ў будынках парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Гдыні на вул. Арміі Краёвай 46. Знаходжанне ў цэнтры горада гарантуе студэнтам і слухачам зручную камунікацыю — да чыгуначнай станцыі «Гдыня-Галоўная» 5 хвілін пешшу. Лекцыі і практычныя заняткі праходзяць у двух будынках — будынку касцёла і ў катэхетычным доме, які зараз інстытут выкарыстоўвае сумесна з Вышэйшай школай сацыяльнай камунікацыі ў Гдыні.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гдыні