Сан-Хасэйскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Хасэ ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў 1857 годзе і з'яўляецца старэйшым дзяржаўным універсітэтам на Ціхаакіянскім узбярэжжы ЗША і заснавальнікам кампуса Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Размешчаны ў цэнтры горада Сан-Хасэ, галоўны кампус месціцца на плошчы ў 62 га. Універсітэт прапануе 150 праграм атрымання ступені бакалаўра, 95 ступеняў магістра, 5 доктарскіх ступеняў. Восенню 2022 года агульная колькасць студэнтаў складала 35 751, у тым ліку амаль 8 900 аспірантаў і магістрантаў. Студэнцкая супольнасць універсітэта з'яўляецца адной з самых этнічна разнастайных у ЗША. Па стане на восень 2022 года колькасць замежных студэнтаў была самай высокай сярод усіх устаноў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Унверсітэт нязменна ўваходзіць у шэраг вядучых пастаўшчыкоў кадраў для тэхналагічных фірм Крамянёвай даліны.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж вышэйшай адукацыі Каледж здароўя і гуманітарных навук Каледж гуманітарных навук і мастацтваў Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі Каледж прыродазнаўчых навук Каледж сацыяльных навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі