Се́лішча (, ) — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Таўкачоўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзілася за 15 км на паўднёвы захад ад Шклова, 43 км ад Магілёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Латва на лініі Орша — Магілёў. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Таўкачы і далей па шашы Шклоў — Чарнаручча.
Гісторыя Вядома паводле пісьмовых крыніц з XIX стагоддзя. У 1897 годзе вёска (22 двары, 136 жыхароў) у Таўпечыцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. На аднайменным хутары, які знаходзіўся побач, 2 двары, 15 жыхароў.
Восенню 1899 года сяляне вёсак Селішча, Вадва, Малыя Лазіцы і Таўпечыцы правялі высечку памешчыцкага лесу на плошчы ў 500 дзесяцін.
У 1909 годзе ў вёсцы 29 двароў, 201 жыхар, у аднайменнай сядзібе 1 двор, 8 жыхароў.
У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас.
У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1990 годзе 7 гаспадарак, 10 жыхароў, у складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Таўкачы).
Скасавана ў 1994 годзе.
Планіроўка Традыцыйна драўляныя сялянскія сядзібы былі пастаўлены ўздоўж кароткай вуліцы шыротнай арыентацыі.
Насельніцтва 1897 год — 22 двары, 136 жыхароў 1909 год — 29 двароў, 201 жыхар 1990 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў
Спасылкі