Петухоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёва-ўсходнім ускрайку Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца горад Петухова.

Геаграфія Петухоўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Макушынскім і Частаазёрскім раёнамі. Акрамя таго раён мяжуе з Цюменскай вобласцю і Казахстанам. Плошча раёна складае 2772,47 км². Праз рэгіён праходзіць Паўднёваўральская чыгунка.

Гісторыя Петухоўскі раён быў утвораны 3 лістапада 1923 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 16530 чалавек. Рускія (93,8%) складаюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з'яўляюцца казахі (3%).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці