Джозеф Коні (; нар. 1961) — медыум, правадыр Гасподняй арміі супраціўлення.
Біяграфія Нарадзіўся ў невялікай вёсцы на поўначы Уганды ў сям’і школьнага настаўніка і ксяндза Луіса Абаля (Luizi Obol) і мясцовай жыхаркі Норы Анек Ацін (Norah Anek Oting). Быў малодшым дзіцем у шматдзетнай сям’і, акрамя яго былі яшчэ шэсць братоў і сёстры. Належыць да народнасці ачолі, якая складае 5 % ад агульнага насельніцтва Уганды.
Некаторы час прыслужваў у бацькавай царкве. Пасля таго як кінуў школу, разам са старэйшым братам Джэймі Броў (Jamie Brow) быў вучнем вясковага лекара.
Стаў паплечнікам сваёй стрыечнай сястры — знахаркі Эліс Лаквены, але пасля яе разгрому абвясціў сябе ўвасабленнем Святога Духа і духоўным медыумам, працягнуўшы справу сваячкі. Мясцовая народная пагалоска прыпісвае яму здольнасць спыняць кулі. Вакол Коні была ўтворана групоўка «Гасподняя армія супраціўлення», прыхільнікі якой разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць урадаO’Kadameri, Billie. «LRA / Government negotiations 1993-94» in Okello Lucima, ed., Accord magazine: Protracted conflict, elusive peace: Initiatives to end the violence in northern Uganda , 2002..
Сваёй мэтай Коні абвясціў стварыць ва Угандзе тэакратычную дзяржаву, заснаваную на Бібліі і Дзесяці запаведзях.
Крымінальны пераслед Коні абвінавачваецца ў сістэматычных выкраданнях непаўналетніх на заказ для сваёй арміі і дзіцячай прастытуцыі . Міжнародны крымінальны суд у 2005 годзе прызнаў медыума вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва, выдаўшы ордэр на арышт.
Фільм «Kony 2012» У пачатку сакавіка 2012 года кампанія Invisible Children Inc выпусціла 30-хвілінны фільм «Kony 2012», прысвечаны Джозефу КоніKony filmmaker’s ‘beautiful ending’ at odds with Uganda’s ‘dead or alive’ pledge. Фільм падвергнуўся крытыцы за недакладнае асвятленне фактаў.
Заўвагі
Спасылкі 11 тыс. долларов за лидера повстанцев // Русская служба Би-би-си
Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Правадыры паўстанняў