Мікала́й Сярге́евіч Барысе́нка (, Удоўск, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, краязнаўца, ваенны гісторык, публіцыст і педагог. Заснавальнік і кіраўнік пошукавага клуба «Віккру».

Біяграфія Нарадзіўся 3 лютага 1956 года ў вёсцы Удоўск Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Калінінградскае мараходнае вучылішча і гістарычны факультэт БДУ. У розныя гады служыў на судах упраўлення «Мартрансфлот» і базы экспедыцыйнага флоту Калінінграда. Пазней працаваў оперупаўнаважаным ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, а таксама выхавацелем у Магілёўскай рэспубліканскай школе спецыяльнага закрытага тыпу для цяжкавыхоўваемых падлеткаў. У цяперашні час займае пасаду метадыста аддзела краязнаўства і пошукавай працы Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

З’яўляецца членам Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве і працуе ў Магілёве.

Грамадская і палітычная дзейнасць У 1994 годзе заснаваў Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру», які займаецца пошукам і ідэнтыфікацыяй парэшткаў салдат Чырвонай арміі, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Пад яго кіраўніцтвам арганізацыя стала найбуйнейшым пошукавым аб’яднаннем краіны.

У 2015 годзе дзейнасць клуба выклікала крытыку з боку незарэгістраванай маладзёжнай арганізацыі «Малады Фронт», якая ўключыла «Віккру» ў свой спіс «чорнай сотні» — пералік арганізацый, што, на думку актывістаў, займаліся насаджэннем ідэалогіі «рускага свету» і прыхаванай падрыхтоўкай да захопу Беларусі Расіяй. Сам Мікалай Барысенка абверг гэтыя абвінавачванні, заявіўшы, што яго клуб не прапаведуе «рускі свет», а выключна дапамагае вяртаць імёны загінулых воінаў. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч таксама раскрытыкаваў дзеянні маладафронтаўцаў, адзначыўшы маштабны ўнёсак «Віккру» ў мемарыялізацыю ахвяр вайны.

Тым не менш, у снежні 2022 года Мікалай Барысенка ў інтэрв’ю дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сегодня» публічна выступіў за адмену беларускай лацінкі на геаграфічных паказальніках і шыльдах. Ён назваў транслітарацыю беларускай мовы лацінскім алфавітам «зусім чужой», а яе выкарыстанне — дзейнасцю «нацыянальна афарбаваных таварышаў». Незалежныя беларускія медыя рэзка раскрытыкавалі гэтую пазіцыю, адзначыўшы, што транслітарацыя ствараецца найперш для замежнікаў, а сам Барысенка з’яўляецца адэптам Уладзіміра Пуціна і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне публікаваў у сацыяльных сетках пасты ў падтрымку расійскай агрэсіі.

Узнагароды Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы публіцыстычны твор» (2016). Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы публіцыстычны твор» за кнігу «Буйніцкае поле. Застацца і памерці…» () (2025).

Бібліяграфія «Магілёўшчына — мой любы Прыдняпроўскі край» (Магілёў, 2004) «Страницы освобождения Могилева: год 1944-й» (Магілёў, 2004) «Днепровский рубеж: трагическое лето 1941 года» (Магілёў, 2005) «У истоков патриотизма» (Магілёў, 2007) «По дороге в Лесную» (Магілёў, 2008) «Освобождение: от Хотимска до Могилева и Бобруйска» (Магілёў, 2009) «1941-й: пылающие рубежи Днепра и Сожа» (Магілёў, 2011) «Год 1812-й на дорогах Могилевщины» (Магілёў, 2012) «Наша Победа: 70 летию освобождения Беларуси и Могилевской области от немецко-фашистских оккупантов посвящяется» (Магілёў, 2014) «Рожденные к подвигу: 28 Героев Советского Союза, получивших звание за освобождение Могилева» (Магілёў, 2015) «161-я Могилевская: в первых рядах советской гвардии: оборонительтные бои 1941 года 161-й стрелковой (4-й гвардейской дивизии): воспоминания и документы» (Магілёў, 2015) «Эхо Великой войны в Восточной Беларуси (1914—1918)» (Магілёў, 2015) «Наш край Могилевский» (Магілёў, 2016) «Наследники Спиридона Соболя: к 100-летию Могилевской областной типографии» (Магілёў, 2018) «Партизанские „друкары“ Могилевщины: и словом, и пулей!» (Магілёў, 2020) «Крепость Могилев»: 23 дня из 41-го" (Магілёў, 2021)

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005)