Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 2 студзеня 2024 года. Авіялайнер Airbus A350-941 авіякампаніі Japan Airlines выконваў планавы ўнутраны рэйс JAL516 па маршруце Сапара—Токіа, калі пры пасадцы ў аэрапорце прызначэння сутыкнуўся з DHC-8-315 Dash 8 берагавой аховы Японіі. Усе, хто знаходзіўся на борце рэйса JL516 (367 пасажыраў і 12 членаў экіпажа), выжылі, з іх 17 атрымалі раненні. Аднак на другім борце з 6 членаў экіпажа толькі камандзір паветранага судна змог паспяхова эвакуявацца з цяжкімі траўмамі.

У выніку сутыкнення абодва самалёты загарэліся. Дадзенае здарэнне стала першай, і на студзень 2024, адзінай стратай Airbus A350. Праз аварыю аэрапорт Ханэда быў зачынены на некалькі гадзін.

Заўвагі

Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 2 студзеня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:2024 год у Японіі