Ітан Са́плі (; нар. , Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па ролях у фільмах «Амерыканская гісторыя Ікс», «Успамінаючы Тытанаў», «Эфект матыля» і «Некіравальны», а таксама па ролі Рэндзі Хікі ў тэлесерыяле «Мяне клічуць Эрл».
Саплі нарадзіўся ў Манхэтэне, Нью-Ёрк. Яго бацькі — Дэбі і Біл Саплі, таксама акцёры, якія сустрэліся на Брадвеі падчас выступу. Яго бацька сыграў Вілі, аднавокага паштальёна, у «Мяне клічуць Эрл».
Пераважна Саплі вядомы дзякуючы сваім эпізадычным ролям у фільмах Кевіна Сміта і роляй Рэндзі Хікі ў сіткоме «Мяне клічуць Эрл». Ён здымаўся і ў драматычных фільмах. У 2004 годзе Ітан зняўся ў фільме «Эфект матыля» разам з Эштанам Кутчэрам, Эмі Смарт і Элдэнам Хенсанам. У 2010 годзе з’явіўся ў фільме «Некіравальны». Фільмаграфія (2013) «Воўк з Уол-стрыт» — Тобі Уэлч