Васіль Канстанцінавіч Шабалтас (нар. 15 жніўня 1936, в. Курыцічы, Петрыкаўскі раён − ) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся 15 жніўня 1936 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Разам з маці, сястрой і братам перажыў акупацыю, вярнуўся на радзіму толькі пасля заканчэння войны.

Скончыў Мар'іна-Горскі сельскагаспадарчы тэхнікум, некаторы час працаваў у сябе на радзіме заатэхнікам-пчаляром. У 1960 годзе пераехаў на радзіму жонкі, у г. Навазыбкаў Бранскай вобласці. Жыў па вуліцы НарыманаўскайШАБАЛТАС Васіль Канстанцінавіч . Працаваў заатэхнікам-пчаляром (1959—1963), канструктарам-мадэльерам на швейнай фабрыцы МЛП (1963—1983).

З 1983 года жыў у Асіповічах. Працаваў галоўным інжынерам канструктарскага бюро (1983—1985), дырэктарам камбіната бытавога абслугоўвання (1985—88), загадчыкам аддзела (1988—1995).

Завочна вучыўся Маскоўскім палітэхнікуме, пасля яго канчатка – у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце.

Як паэт друкаваўся з 1960 года, як празаік з 1963 года. Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі».

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Памёр года.

Творчасць Асноўная тэматыка творчасці В. К. Шабалтаса: памяць аб вайне, лёс чалавека, жыццёвыя абставіны, у якія трапляе чалавек. Аўтар кніг прозы «Экзамен» (1984), «Плата за страх» (1994), «Злой дух» (2006), «Душагуб», «Белобок» і інш.

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі