Дар’я Міхайлаўна Трайдэн (нар. 4 сакавіка 1995, Гродна) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася 4 сакавіка 1995 года ў Гродне. Жыве ў Мінску.

У 2017 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка (міжнародная)», у 2018 годзе — другі курс «Школы маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Літаратурная дзейнасць Піша вершы і прозу на рускай і беларускай мовах.

Друкавалася ў літаратурных часопісах «Маладосць», «Новый мир», «ПрайдзіСвет», альманахах «Паміж» і «Першацвет», часопісе PARTisan.

У 2018 годзе выпусціла зборнік апавяданняў на беларускай мове «Крыштальная ноч».

Узнагароды У 2018 годзе стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «проза».

У 2019 годзе атрымала за кнігу «Крыштальная ноч» прэмію «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра.

Катэгорыя:Пісьменніцы XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі