3 студзеня 2024 года ў Кермане (Іран) двума выбухамі была сарвана памятная цырымонія ў гадавіну гібелі генерала Касема Сулеймані. Паводле ўдакладненай інфармацыі на 4 студзеня, загінулі як мінімум 94 чалавекіhttps://apnews.com/article/iran-bombing-ringleader-tajikistan-4dec3cf4b1479a0222b2853bbb2f72bb, больш за 284 пацярпелі. Здарэнне стала самым смяротным тэрактам у краіне з 1979 года.
Перадгісторыя 3 студзеня 2020 года ў выніку атакі БПЛА на багдадскі аэрапорт загінуў іранскі генерал Касем Сулеймані, камандзір атрада «Кудс» Корпуса Вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Сулеймані лічыўся другой найбольш уплывовай фігурай у краіне пасля Алі Хаменеі. У якасці кіраўніка «Кудс», ён адыграў ключавую ролю ў фарміраванні палітыкі Ірана на Блізкім Усходзе. Сулеймані адказваў за таямнічыя місіі і падтрымку саюзных урадаў і ўзброеных груп, у тым ліку ХАМАС і Хезбала.
Падчас пахавальнай працэсіі ў гонар Сулеймані ў Кермане 7 студзеня 2020 года адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі па меншай меры 50 чалавек.
У пачатку 2020-я гадоў Іран стаў ахвярай нападаў Ізраіля, ІД і іншых суніцкіх экстрэмісцкіх груповак. Атака 2024 года адбылася на фоне ўзмацнення напружанасці на Блізкім Усходзе з-за чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту. За дзень да выбухаў ізраільскі беспілотнік нанёс удар у Ліване, забіўшы намесніка лідара ХАМАС Салеха аль-Аруры.
Ход падзей
Выбухі прагрымелі ў 15:50–16:00 у працэсіі, якая ішла да магілы Сулеймані на могілках Гальзар Шахада ля мячэці Сахеб аль-Заман. Першы адбыўся ў 700 метрах ад магілы генерала каля аўтастаянкі, а другі — у кіламетры на вуліцы Шахада, куды многія ўцяклі. Бомба была закладзена такім чынам, каб не было яе выяўлення ля варот бяспекі. Выбухі адбываліся з інтэрвалам ад 10 да 15 хвілін. Паводле паведамленняў іранскіх СМІ, напад здзейснены з выкарыстаннем двух партфеляў-бомбаў, размешчаных ля ўваходу. Выбухоўку прывялі ў дзеянне дыстанцыйна з дапамогай прылады кіравання. Відавочца заявіў, што адна з бомбаў была закладзена ў смеццевы бак. Намеснік губернатара правінцыі Керман назваў здарэнне тэрактам
Было заяўлена пра 94 загінулых і 284 параненых (у тым ліку трое санітараў, якія прыехалі на месца першага выбуху і пацярпелі ад другой бомбы). Мяркуецца, што большасць ахвяр забіты ў выніку апошняга выбуху. Некалькі параненых былі затоптаныя пры паніцы ў натоўпе.
Да месца падзей прыбылі ратавальнікі Чырвонага Паўмесяца. Рэза Фалах, кіраўнік правінцыйнага аддзела арганізацыі, заявіў, што іх групы хуткага рэагавання эвакуіравалі пацярпелых, але сутыкнуліся з праблемамі з-за хваль натоўпу, бо людзі перашкаджалі на дарогах. Бальніцы ў Кермане і прылеглых раёнах былі прыведзены ў стан гатоўнасці.
Рэакцыя 4 студзеня ў Іране абвясцілі нацыянальны дзень жалобы па ахвярах тэрактаў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Пакістана Джаліль Абас Джылані, МЗС АрменііShocked by the news of explosions in Kerman city #Iran🇮🇷, causing death over 100 innocent civilians. Our thoughts and prayers are with the casualties and their families. twitter.com/MFAofArmenia, Азербайджана, Ірака, ЕС і ААН выказалі шкадаванне з нагоды трагедыі і асудзілі напад.
Адказнасць Прэзідэнт краіны Ібрагім Раісі абвінаваціў у тэракце Ізраіль. Аднак неўзабаве адказнасць за напад узялі прадстаўнікі ІД. Сілавікі затрымалі некалькі асоб, меркавана датычных да выбухаў.
Наступствы Вечарам 15 студзеня з тэрыторыі Ірана па горадзе Эрбіль (Паўночны Ірак, сталіца аўтаномнага Курдыстана) былі запушчаны адзінаццаць балістычных ракет «Фатэх». У выніку чатыры чалавекі загінулі (адной з ахвяр стаў бізнесмен Пешра Дызаі, генеральны дырэктар дэвелаперскай кампаніі Empire World) і шэсць атрымалі раненні. Напад быў накіраваны на недабудаванае консульства ЗША і меркаваны штаб разведкі Масада.
Абстрэл прывёў да часовага закрыцця міжнароднага аэрапорта Эрбіля. Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) хутка ўзяў на сябе адказнасць. Акрамя таго, сілы заходняй кааліцыі збілі каля аэрапорта тры дроны. У КВІР таксама заявілі, што нанеслі ўдар па сілах «Ісламскай дзяржавы» на паўночным захадзе Сірыі.
Заўвагі
Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Іране Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 3 студзеня Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты Ісламскай дзяржавы Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2024 года