Сяргей Андрэевіч Кісялёў (, в. Маркава, Валагодская вобласць, Расія — , г. Горкі) — беларускі паэт. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Маркава Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці.
Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1976 года працуе ў БДСГА, дацэнт кафедры педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі.
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2010 года. Дэлегат ІІ з’езду пісьменнікаў Беларусі (2011).
Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» пры Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі.
Творчасць Друкаваўся ў раённых, абласных газетах, у часопісах «Нёман» і «Наш современник».
Першая кніга вершаў «Дорога домой» выйшла ў 2003 г. Затым на працягу 2004—2013 гг. выйшлі яшчэ чатыры яго паэтычныя зборнікі: «Родник» (2004), «Светлый вечер» (2007), «Одинокий путь» (2010) і «Осенние цветы» (2013).
Узнагароды Лаўрэат абласных конкурсаў памяці К. Сіманава (2011 — дыплом 1-й ступені, 2012, 2013), памяці А. Пушкіна (2012, 2013).
Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі