Валянцін Іванавіч Крыжэвіч (, в. Пільня, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі пісьменнік, журналіст. Псеўданім В. Лес.
Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаткаў калгаснікам калгаса «Маладая гвардыя» Чэрыкаўскага раёна з 1962 г. Затым нядоўгачасовы час з 1964 года працаваў у краснапольскай раённай газеце «Чырвоны сцяг». У снежні 1964 года быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі і служыў па лістапад 1967 года ў Беларускай ваеннай акрузеКрижевич Валентин Иванович 06.03.1945— 08.02.2018.
Пасля звальнення ў запас з лістапада 1967 года па люты 1969 года працаваў літсупрацоўнікам чэрыкаўскай раённай газеты «Заклік Ільіча», з лютага 1969г. па жнівень 1975г. — адказны сакратар, са жніўня 1975 года па ліпень 1977г. — намеснік рэдактара гэтай жа газеты.
У 1976 годзе завочна скончыў журфак Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна.
З ліпеня 1977 года па верасень 1978 года — інструктар аргаддзела Чэрыкаўскага райкама КПБ.
З верасня 1978 года — рэдактар чавускай раённай газеты «Іскра».
Член Чавускага раённага выканаўчага камітэта, з 1978 г. выбіраўся дэпутатам Чавускага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат Усебеларускага народнага схода (1976) і з’езда Саветаў Рэспублікі Беларусь (2000). У 1992 г. выбраны членам праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў-чарнобыльцаў і старшынёй Магілёўскага абласнога творчага аб’яднання журналістаў-чарнобыльцаў.
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Жыў у Чавусах. Памёр года.
Творчасць Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1968 г. Друкаваўся ў газетах «Во славу Родины» і «Заря». Яго гумарэскі і апавяданні з’яўляліся і ў рэспубліканскім друку. Першае гумарыстычнае апавяданне «Шапка» было надрукавана ў «Вожыку» ў 1970 г.
Пазней гумарэска «Малінавы звон», надрукаваная ў часопісе, трапіла на Усесаюзнае радыё, а на Беларускім радыё загучала інсцэніраваная гумарэска «Фруктовыя штаны». Яго гумарэскам і апавяданням характэрныя тонкая іронія, досціп, цікавы сюжэт і амаль заўсёды нечаканая канцоўка. Нават у прыгодніцкіх аповесцях пісьменніка: «Остров на дне океана» (1989), «Демоны Рыжего леса» (2000) адчуваецца добры гумар.
У 2005 г. стаў лаўрэатам 3-й прэміі конкурса газеты «Звязда» на лепшае апавяданне («Тры вішні»), літаратурнага конкурса Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскага гарадскога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество», прысвечанага памяці К. Сіманава (2011, «Горкі мёд 41-га»).
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Саюза журналістаў БССР (1991), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў (1995), Ганаровай граматай Дзяржкамдруку Рэспублікі Беларусь (1996).
Узнагароджаны Памятным знакам «2000 гадоў хрысціянству» Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы да сустрэчы трэцяга тысячагоддзя і святкавання 2000-годдзя хрысціянства.
Бібліяграфія «Остров на дне океана» (Мінск, 1989) «Демоны Рыжего леса» (Мінск, 2000)
Катэгорыя:Дэпутаты Чавускага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі