Дзмітрый Юр’евіч Сязёмін (нар. , г. Шэлехаў, Іркуцкая вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Шэлехаве Іркуцкай вобласці. У 1987 годзе сям’я пераехала ў Беларусь, у горад Магілёў, дзе ён скончыў сярэднюю школу, а затым Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі
Творчасць Раннія творы друкаваліся ў абласной газеце «Магілёўская праўда», газеце «Зямля і людзі». Выйшаў з друку яго зборнік вершаў «Вечное і земное» (Магілёў, 2011).
Дзмітрый Юр’евіч з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх літаратурных конкурсаў.