Алена Сяргееўна Гу́рская (нар. , пас. Цялякава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філалагічных навук. (1982), дацэнт (1992).
Біяграфія Скончыла ў 1972 годзе БДУ. У 1974—1992 гадах у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1992 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Друкуецца з 1967 года.
Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы мастацкіх пошукаў у сучаснай беларускай паэзіі, пытанні паэтыкі (манаграфія «Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К. Кірэенкі», 1986; артыкулы «Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія», 1975; «Мастацкія пошукі лірыкі», 1980, і інш.). Аўтар кнігі «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л. Гарэлік і Т. Грамадчанка).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі