Аляксандр Іванавіч Церахаў (нар. , в. Галубоўка, Хоцімскі раён) — беларускі празаік.

Біяграфія Нарадзіўся 27 верасня 1951 года ў вёсцы Галубоўка Хоцімскага раёна.

Скончыў Магілёўскае ГПТВ будаўнікоў № 36, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў у г. Цеміртаў (Казахская ССР) мулярам, слесарам, трубаўкладчыкам, шафёрам, маляром, мастаком-афарміцелем.

З 1981 года — карэспандэнт Магілёўскай раённай газеты. З 1994 года спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працаваў галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у савет абласнога аддзялення саюза, узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце «Магілёўскія ведамасці».

Жыве ў Магілёве.

Творчасць Яго апавяданні былі апублікаваны ў рэспубліканскім перыядычным друку. Аўтар літаратурных артыкулаў, зборніка апавяданняў «Святая памяць» (2007), вершаў.

Узнагароды Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік «Святая памяць».

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі