Майсей Алі (; 5 красавіка 1939 — 18 ліпеня 2026, Кампала) — угандыйскі палітычны і ваенны дзеяч. У розны час займаў пасады міністра фінансаў, другога віцэ-прэм’ера, намесніка кіраўніка ўрадавых спраў у парламенце, трэцяга намесніка прэм’ер-міністра, намесніка кіраўніка ўрадавых спраў і першага віцэ-прэм’ера. Быў абраны дэпутатам парламента Уганды.
Біяграфія Нарадзіўся ў акрузе Аджумані (былая акруга Мадзі) на поўначы Уганды. Скончыў Універсітэт Макерэрэ, атрымаўшы ступень бакалаўра права, а пазней — дыплом юрыдычнай практыкі Цэнтра развіцця права. Затым праходзіў курсы ў розных ваенных навучальных установах Уганды, Ізраіля і Вялікабрытаніі.
У 1971 годзе прыняў удзел у дзяржаўным перавароце, зрынуўшы Мілтана Аботэ. Пры новым лідары краіны Ідзі Аміне стаў міністрам фінансаў. Займаўся арганізацыяй ісламскай дабрачыннасці. Гэта прынесла Алі вялікую падтрымку насельніцтва, але таксама выклікала падазрэнні ў Аміна, бо той мог стаць канкурэнтам. Асабліва шмат прыхільнікаў міністр меў сярод вайскоўцаў.
У красавіку 1978 годзе Амін адкрыта абвінаваціў Алі ў шэрагу памылак. Прэзідэнт так раззлаваўся падчас сваёй прамовы, што кінуў у міністра смеццевы бак. Зразумеўшы, што яго становішча невыноснае, Алі як мага хутчэй выбраўся з Кампалы на асабістым аўтамабілі і збег да сябе дадому ў правінцыю Заходні Ніл. Там на міністра напала група забойцаў, але ён адбіўся ад іх у перастрэлцы. У жніўні Алі афіцыйна страціў міністэрскую пасаду.
Пасля звяржэння Аміна Алі збег у Судан, дзе ў 1980-х гадах заснаваў Нацыянальны фронт выратавання Уганды, змагаючыся супраць угандыйскага ўрада. У рэшце рэшт баевікі заключылі выгадную здзелку з ўладамі. Былы лідар паўстанцаў атрымаў званне генерал-маёра, стаўшы вельмі ўплывовым дзеячам у краіне.
Ва ўрадзе Ёверы Мусевені прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра. З 2001 года быў дэпутатам у парламенце Уганды. 13 сакавіка 2003 года павышаны да генерал-лейтэнанта. Аднак у 2006 годзе страціў усе свае пасады. У 2011 годзе ва ўзросце 72 гадоў Алі усё ж аднавіў дэпутацкае крэсла ў парламенце і атрымаў новыя абавязкі ў кабінеце міністраў. У 2016 годзе, пасля перавыбрання ў парламент, ён зноў быў прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра і намеснікам кіраўніка дзяржаўных спраў у парламенце.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі Profile At Unhcr.org Full Cabinet List, May 2011
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Міністры фінансаў Катэгорыя:Дэпутаты парламентаў