Acinetobacter baumannii — від грамадмоўных бактэрый сямейства . Відавы эпітэт дадзены ў гонар Пола і Лінды Баўманаў (Paul & Linda Baumann)..

Апісанне Гэтыя бактэрыі кароткія, амаль круглыя. Іх натуральнае асяроддзе пасялення да гэтага часу невядомае, але ў чалавечай культуры яны адказныя за мноства выпадкаў . Выклікаюць менінгіт, пнеўманію, заражэнне ран, інфекцыі крывацёку і ўралагічныя інфекцыі. З’яўляюцца праблемай для заходніх ветэранаў Іраку і Афганістану, бо неаднаразова прыводзілі да ўскладненняў пры лячэнні атрыманых імі раненняў. З-за апошняй акалічнасці бактэрыю нават іранічна празвалі Iraqibacter. , выкліканыя Acinetobacter baumannii, могуць не адрознівацца па сімптомах ад выкліканых іншымі бактэрыямі. Бактэрыя ўяўляе вельмі невялікую рызыку для здаровых людзей, атакуючы, аднак, тых, чый імунітэт зніжаны, а знаходжанне ў бальнічных сценах доўжыцца ўжо доўгі час, а таксама хворых на дыябет, людзей з захворваннямі лёгкіх і некаторых іншых пацыентаў.

A. baumannii ўваходзіць у так званы комплекс ACB (A. baumannii, A. calcoaceticus і неапісаны від Acinetobacter 13TU). Унутры яго цяжка адсачыць канкрэтны від і яго ўздзеянне. A. baumannii таксама ўключаюць у так званы ESKAPE-патаген (, , , , і віды з роду ), групу бактэрый з падвышанай рэзістэнтнасцю да антыбіётыкаў, якія адказныя за большасць .

Меры прафілактыкі і процідзеяння У бальніцах для прадухілення заражэння гэтымі бактэрыямі практыкуюць больш уважлівае стаўленне да мыцця рук і працэдур стэрылізацыі. Шэраг прэпаратаў эфектыўныя супраць іх, аднак маюць пабочныя эфекты.

Лячэнне

карбапенемы, паліміксіны, халіцын фагатэрапія

Катэгорыя:Грамадмоўныя бактэрыі Катэгорыя:Протэабактэрыі