Бабруйская абутковая фабрыка — беларускае прадпрыемства лёгкай прамысловасці, размешчанае ў Бабруйску. Спыніла вытворчую дзейнасць у 2009 годзе, займаецца здачай у арэнду і продажам нерухомасці завадскіх карпусоў, размешчаных каля цэнтра горада.

Гісторыя У 1944 годзе ў Бабруйску была заснавана абутковая майстэрня індывідуальнага пашыву, якая ўваходзіла ў «Белкажабуўтрэст». У 1950 годзе майстэрня ператворана ў абутковую фабрыку ручнога (па іншай інфармацыі — індывідуальнага) пашыўка. У 1953 года перайменавана ў абутковую фабрыку і ўвайшла ў трэст «Белкажабуўтрэст», у 1957 годзе — у Беларускі абутковы трэст, у 1965 годзе — у Беларускае прамысловае гарбарна-абутковае аб’яднанне Міністэрства лёгкай прамысловасці БССРБобруйская обувная фабрика // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 416.. У 1991 годзе фабрыка ператворана ў арэнднае прадпрыемства, у 1992 годзе ўвайшла ў канцэрн «Беллегпрам». У 1994 годзе пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Станам на 2005 год выпускала мужчынскі, жаночы, дзіцячы і рабочы абутак са скуры, тэкстыльных матэрыялаў і з натуральным верхам.

У 2009 годзе фабрыка спыніла працу, большая частка нерухомасці і абсталявання была распрададзеная. У 2015—2016 гадах фабрыка аднаўляла вытворчасці абутку, але за два гады было выраблена 99 пар абутку. У 2009 годзе фабрыка прадала два паверхі будынка вытворчага корпуса, у 2010—2017 гадах былі прададзеныя склад гатовай прадукцыі, швейны ўчастак, складскія памяшканні, участак ліцця, шэраг гаспадарчых памяшканняў. У 2019 годзе дзяржава выставіла на продаж 24,86% акцый кампаніі. Да гэтага часу фабрыка па-ранейшаму не функцыянавала як вытворчае прадпрыемства, здаючы памяшканні ў арэнду і распрадаючы складскія запасы абутку. У 2020 годзе ў памяшканнях фабрыкі размяшчаліся крамы, офісы, прадпрыемствы сферы абслугоўвання.

У 2018 годзе 87% выручкі кампанія атрымала ад здачы ў арэнду памяшканняў, 10% — ад паслуг транспартнай прахадной і аховы аб’ектаў, чыстая страта за 2018 год склала 15 тыс. руб. у ААТ «Бабруйская абутковая фабрыка» ў 2018 годзе працавала 7 чалавек.

Заўвагі

Літаратура Бобруйская обувная фабрика // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 416.

Катэгорыя:Прадпрыемствы Бабруйска Катэгорыя:Кампаніі Беларусі