Адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам» — вядучая навуковая і праектная арганізацыя ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійнай руды і іншай мінеральнай сыравіны Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Заснаваны ў 1971 годзе ў Мінску на базе Салігорскай навукова-даследчай лабараторыі (пачала сваю дзейнасць у 1962 годзе, як Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі). Да 1992 года Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі. У 1992 годзе быў перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут горнай і хімічнай прамысловасці, аднак у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці Інстытута загадам Мінскага гарадскога камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам».

Дзейнасць «Белгорхімпрам» займаецца правядзеннем лабараторных, доследна-прамысловых выпрабаванняў і асваенне тэхналогій здабычы і ўзбагачэння калійных руд, а таксама выкананнем праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'ектах прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння.

Кіраўніцтва Дырэктары (1992—1996 гг.) Анатолій Данілавіч Смычнік (1993—1996)

Генеральныя дырэктары ААТ «Белгорхімпрам» (з 1996 г.) Анатолій Данілавіч Смычнік (1996—2011) Ігар Яўгенавіч Насуля

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Горнахімічная прамысловасць Беларусі