Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Бейкерсфілдзе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бейкерсфілд у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня фактычна была створана ў 1965 годзе як дзяржаўны каледж і афіцыйна ў 1968 годзе на кампусе плошчай 152 га, стаўшы 20-й усановай у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 39 розных праграм атрымання ступені бакалаўра, 17 праграм атрымання ступені магістра і 1 праграму аспірантуры. Адукацыйная праграма ўніверсітэта ў галіне нафтавай геалогіі з'яўляецца адзінай у ЗША, якая прапануецца дзяржаўным універсітэтам на захад ад Скалістых гор. Універсітэт афіцыйна з'яўляецца іспанамоўнай установай. Былыя выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць мясцовых, дзяржаўных і федэральных палітыкаў, у тым ліку аднаго спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Структура Школа мастацтваў і гуманітарных навук Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання Школа прыродазнаўчых навук, матэматыкі і інжынерыі Школа сацыяльных навук і адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі