119-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк — тактычнае фарміраванне Паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца ў складзе 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

Скарочанае найменне — 119 гв. пдп.

Гісторыя

Перыяд СССР Ваеннаслужачыя палка, у складзе 108-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка ўдзельнічалі ў падаўленні Венгерскай рэвалюцыі 1956 года.

У ліку іншых войскаў полк браў удзел ва ўводзе савецкіх войскаў ў Чэхаславакію119-й гвардейский ордена Александра Невского парашютно-десантный полк .

Полк браў удзел у падаўленні палітычнай апазіцыі ў Баку ў студзені 1990 года.

Удзел у канфліктах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі Падчас «Кастрычніцкага путча Ельцына» 1993 года полк уваходзіў у склад войскаў, якія выступалі на баку прэзідэнта РФ Б. Ельцына і ўдзельнічалі ў сутыкненнях на вуліцах Масквы.

Полк прымаў удзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах. Падчас Першай чачэнскай полк удзельнічаў у штурме Грознага, а таксама трымаў абарону на аўтаразвязцы Аргун—Гудэрмес—Шалі. Апошнія падраздзяленні палка выведзены з рэгіёна толькі ў 2004 годзе.

У 2005 годзе 119-ы гвардзейскі ордэна Аляксандра Неўскага парашутна-дэсантны полк быў расфармаваны.

Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022) У маі 2023 года 119-ы гв. пдп сфарміраваны зноў у складзе 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі119-й парашютно-десантный полк. Полк адразу пачаў прымаць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на Арцёмаўскім напрамку.

Па сведчаннях сербскага снайпера-найміта Дзеяна Берыча камандаванне палка, у складзе якога ваююць іншыя сербскія найміты, не дазваляла лячыць хворых сербаў, а таксама не забяспечвала іх ваеннай тэхнікай і зброяй. Як заявіў Берыч, «Сербы прыехалі ваяваць за РФ, а нас кінулі як скаціну»"Сербы приехали воевать за РФ, а нас кинули как скот" Наемник Деян Берич высказал правду об армии РФ.

Катэгорыя:Паветрана-дэсантныя войскі Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе