Фрэдэрык X (; нар. года) — кароль Даніі з 14 студзеня 2024 года.

Біяграфія Па бацькоўскай лініі належыць да французскага графскага дому Лабард дэ Манпеза. Па мацярынскай лініі належыць да дынастыі Глюксбургаў. Кароль Фрэдэрык — сын дацкай каралевы Маргрэтэ II і прапраўнук брытанскай каралевы Вікторыі.

Вывучаў паліталогію ў Орхускім універсітэце, з 1992 па 1993 гады вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, у лютым 1995 года атрымаў навуковую ступень кандыдата палітычных навук. У 1994 годзе стажыраваўся ў місіі Даніі пры ААН у Нью-Ёрку. З кастрычніка 1998 па кастрычнік 1999 года быў першым сакратаром пасольства Даніі ў Парыжы. Служыў у дацкай арміі, у авіяцыі і на флоце. У прыватнасці, служыў у элітным падраздзяленні вадалазаў. З 2004 года — капітан-камандуючы флотам, падпалкоўнік арміі і авіяцыі. Удзельнічаў у палярнай экспедыцыі «Сірыус-2000».

З 22 лютага 2023 года па 16 красавіка 2023 года з’яўляўся часовым рэгентам пры сваёй маці, каралевы Маргрэтэ II, якая перанесла складаную аперацыю на спіне.

У навагоднім звароце 31 снежня 2023 года каралева Маргрэтэ II абвясціла аб сваім адрачэнні. 14 студзеня 2024 года, у дзень 52-й гадавіны пачатку свайго праўлення, Маргрэтэ II адраклася ад прастола на пасяджэнні Дзяржаўнай рады ў палацы Крысціянсборг. Пасля гэтага на балконе палаца прэм’ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен абвясціла Фрэдэрыка X новым каралём Даніі.

14 мая 2004 года тады яшчэ наследны прынц Фрэдэрык ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан, якая ў дзень вяселля атрымала тытул кронпрынцэсы Даніі. 15 кастрычніка 2005 года ў наследнага прынца і прынцэсы нарадзіўся сын, прынц Крысціян Вальдэмар Анры Джон, які з’яўляецца цяпер першым у чарзе на дацкі трон. Яго хрышчэнне адбылося 21 студзеня 2006 года ў палацавай капліцы Крысціянсборга. 21 красавіка 2007 года ў наследнага прынца Фрэдэрыка і кронпрынцэсы нарадзілася дачка, прынцэса Ізабэла Генрыета Інгрыд Маргрэтэ. Яна была ахрышчана 1 ліпеня 2007 года ў царкве палаца Фрэнсборг. 8 студзеня 2011 года ў прынца і прынцэсы нарадзіліся яшчэ хлопчык і дзяўчынка — прынц Вінцэнт Фрэдэрык Мінік Аляксандр і прынцэса Жазэфіна Сафія Івала Мацільда.

Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Глюксбургі