«Украінская рапсодыя» — мастацкі фільм рэжысёра Сяргея Параджанава, зняты ў 1961 годзе. Прэм’ера адбылася 31 снежня 1961 года. Каляровы, працягласцю 88 мін. Зняты ў Калінінградзе.

Сюжэт У час вайны паранены Антон трапіў у палон. Уцекача з-пад канвою савецкага ваеннапалоннага выратаваў арганіст Вайнер, даўшы прытулак у сябе ў доме. Калі ў горад прыйшлі амерыканскія войскі, Антону не дазвалялі выезд да высвятлення ўсіх падрабязнасцяў яго знаходжання ў Германіі. Між тым яго каханая Аксана, дзяўчына з украінскага сяла, ужо страціла надзею на яго вяртанне. Наступілі мірныя дні. Аксана, уладальніца цудоўнага голасу, выступае на Сусветным конкурсе вакалістаў і заваёўвае Гран-пры. Дзяўчына вяртаецца ў сваё сяло і на вакзальным пероне сустракае Антона…

Творчая група Рэжысёр: Сяргей Параджанаў. Аўтар сцэнарыя: Аляксандр Левада. Аператар: Іван Шэкер. Мастак-пастаноўшчык: Міхась Ракоўскі. Кампазітар: Платон Майбарада. Тэкст песень: Мікалай Нагнібеда. Выкананне песень: Яўгенія Мірашнічэнка. Гукарэжысёры: Ніна Аўраменка, Сафія Сергіенка. Мантаж: Марыя Панамарэнка.

Катэгорыя:Фільмы СССР 1961 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1961 года Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы на рускай мове