Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў, ФНІ (, FNI) — паўстанцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў Ітурыйскім канфлікце. Прадстаўляла этнас ленду і ваявала супраць народа хема.

Палітычны лідар арганізацыі Фларыбер Нджабу быў арыштаваны ўладамі ДР Конга, у той час як ваенны кіраўнік Эцьен Лона здаўся.

Рух вінавацяць у забойстве дзевяці міратворцаў ААН у лютым 2005 года9 U.N. Peacekeepers in Congo Killed by Militia Fighters, New York Times, 26 February 2005.

Як заяўлялася Бі-Бі-Сі, у тым жа 2005 годзе пакістанскія міратворцы заключылі з баевікамі здзелку. Паводле дамоўленасці, у абмен на золата пакістанцы вярнулі ФНІ канфіскаваную зброю"UN troops 'traded gold for guns'" by Martin Plaut, BBC News, 22 May 2007.

У справаздачы Human Rights Watch за той жа год выяўлена сувязь паміж ФНІ і горназдабыўной карпарацыяй AngloGold Ashanti, даччынай кампаніяй Anglo American plc. Кіраўніцтва AngloGold Ashanti прызнала, што іх супрацоўнікі неаднаразова плацілі грошы баевікам у абмен на доступ да залатых руднікоў у правінцыі Ітуры.

У маі 2006 года ў баях з ФНІ адзін міратворца MONUSCO быў забіты і сем трапілі ў палон (усе непальцы)Rebels hold DR Congo peacekeepers, BBC News, 30 May 2006.

22 жніўня 2007 года ФНІ, Кангалезскі рэвалюцыйны рух і Фронт патрыятычнага супраціўлення Ітуры пагадзіліся разброіцца і спыніць баявыя дзеянніDR Congo: Ex-militia Members Agree To Disarm Scoop.

Заўвагі

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга