16 студзеня 2024 года іранскі Корпус Вартавых ісламскай рэвалюцыі нанёс удары з ужываннем балістычных ракет і беспілотнікаў па Белуджыстане, Пакістан. Атакі былі накіраваны на апорныя пункты і базы «Джаіш-уль-Адль».
На наступны дзень палкоўнік КВІР Хасейн Алі Джаведанфар быў забіты невядомым злачынцам у правінцыях Сістан і Белуджыстан. Па паведамленнях іранскіх СМІ, адказнасць за напад узяла на сябе «Джаіш аль-Адль».
17 студзеня Міністэрства замежных спраў Пакістана выступіла з афіцыйнай заявай, у якой асудзіла ракетныя абстрэлы. Паводле пакістанкіх уладаў, у выніку ўдараў загінулі двое дзяцей. Адначасна Пакістан адклікаў свайго пасла з Тэгерана і выслаў кіраўніка іранскай дыпміссіі ў Ісламабадзе.
18 студзеня Пакістан нанёс ваенныя ўдары па тэрыторыі Ірана. Паводле пакістанцаў, яны атакавалі баевікоў-белуджаў. Пры ўдары пацярпеў аб’ект у горадзе Сараван. Іранскія афіцыйныя асобы заявілі, што былі забітыя сем замежных грамадзян, у тым ліку тры жанчыны і чацвёра дзяцей.
Інцыдэнт адбыўся на фоне барацьбы з сепаратысцкім рухам белуджаў на іранскіх і пакістанскіх тэрыторыях, на чале якога — салафіцкая групоўка «Джаіш уль-Адль», якая разгарнула ўздоўж пакістана-іранскай граніцы ўзброеную барацьбу. І Іран, і Пакістан неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў тым, што яны не робяць дастаткова, каб спыніць трансгранічныя напады баеўнікоўhttps://www.middleeastmonitor.com/20230119-pakistan-calls-on-iran-to-prevent-cross-border-terror-attacks/amp/https://www.trtworld.com/magazine/why-pakistan-is-coming-down-hard-on-iran-55499https://www.dawn.com/news/amp/1477323.
За два дні да ўдараў краіны падпісалі пяцігадовае пагадненне аб актывізацыі стратэгічнага і эканамічнага супрацоўніцтва.
Гл. таксама Ракетны абстрэл Эрбіля (2024)
Заўвагі
Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 16 студзеня Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:2024 год у Пакістане