«Цёмны рыцар» () — супергеройскі трылер, зняты сумесна ЗША і Вялікабрытаніяй у 2008 годзе рэжысёрам, прадзюсарам і сааўтарам сцэнарыя Крыстаферам Ноланам, другая частка трылогіі Нолана пра Бэтмэна. У галоўных ролях Крысціян Бейл, Хіт Леджэр, Аарон Экхарт, Гэры Олдмен, Мэгі Джыленхол, Майкл Кейн і Морган Фрымэн.

Карціна здымалася ў асноўным у Чыкага, але таксама ў некаторых іншых месцах ЗША, Вялікабрытаніі і Ганконга. Для здымкі асобных сюжэтаў выкарыстоўваліся фотаапараты IMAX з плёнкай 70 мм. Фільм прысвечаны памяці Леджэра, які памёр 22 студзеня 2008 года, праз некалькі месяцаў пасля заканчэння здымак і за паўгода да выхаду фільма.

Сусветная прэм’ера фільма «Цёмны рыцар» адбылася 14 ліпеня 2008 года ў Нью-Ёрку. У шырокі пракат фільм выйшаў 16 ліпеня 2008 года ў Аўстраліі, 18 ліпеня ў Паўночнай Амерыцы і 24 ліпеня ў Вялікабрытаніі. Кінакрытыкі лічаць фільм адным з лепшых фільмаў дзесяцігоддзя. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі і ўстанавіў мноства касавых рэкордаў падчас выхаду. З даходам больш за 1 мільярд долараў ён займае 28-е месца ў спісе самых касавых фільмаў. Фільм атрымаў восем намінацый на «Оскар», дзве з якіх выйгралі.

Узнагароды «Цёмны рыцар» быў намінаваны на восем «Оскараў», але атрымаў толькі два. Першую статуэтку атрымаў пасмяротна Хіт Леджэр, а другую — за Найлепшы мантаж гуку. Акрамя таго, Хіт Леджэр быў пасмяротна ўзнагароджаны «Залатым глобусам» за Найлепшую ролю другога плана.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2008 года Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы Крыстафера Нолана Катэгорыя:Legendary Pictures Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў