Санінкэ (саманазва: soninkanxaane) — заходнеафрыканская мова, родная мова народа санінкэ. Агульная колькасць носьбітаў (2024 г.) — 3 167 000 чалавек Soninke language resources.

Належыць да моўнай сям'і мандэ. Распаўсюджана ў Малі, Сенегале, Гамбіі, Кот-д’Івуар, на поўдні Маўрытаніі, захадзе Гвінеі і ў суседніх краінах. Мае статус нацыянальнай мовы ў Малі, Маўрытаніі, Сенегале і Гамбіі.

Падзяляецца на шэраг рэгіянальных дыялектаў.

Запісы літарамі арабскай мовы сустракаюцца з позняга сярэднявечча. У 1982 г. у Малі афіцыйна прынята арфаграфія на аснове лацінкі.

Спасылкі Soninke — National African Language Resource Center Soninke language, alphabet and pronunciation Proclamation of an International Day of the Soninke Language

Катэгорыя:Мовы мандэ Катэгорыя:Мовы Малі Катэгорыя:Мовы Сенегала Катэгорыя:Мовы Гамбіі Катэгорыя:Мовы Маўрытаніі